Спаскі сабор Андронікава манастыраf GوادOo الوCc Vv IiDh rage:l
Праваслаўны сабор | |
Спаскі сабор Андронікава манастыра Спасский собор Андроникова монастыря | |
55°44′57″ пн. ш. 37°40′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Горад | Масква |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Маскоўская |
Тып будынка | Крыжова-купальны сабор |
Заснавальнік | прп. Андронік Маскоўскі |
Дата заснавання | 1357 |
Будаўніцтва | 1420—1425 гады |
Дата скасавання | 1918—1989 |
Рэліквіі і святыні | пахаванні Андроніка[ru] і Савы[ru] Маскоўскіх |
Статус | Аб'ект культурнай спадчыны РФ № 7731588011 |
Стан | дзейнічае |
Спаскі сабор Андронікава манастыра | |
Спаскі сабор Андронікава манастыра на Вікісховішчы |
Спаскі сабор Спаса-Андронікава манастыра — праваслаўны храм, помнік раннемаскоўскай архітэктуры XV стагоддзя. З’яўляецца найстаражытнейшым часткова захаваным праваслаўным храмам Масквы за граніцамі Маскоўскага Крамля.
Змест
- 1 Гісторыя
- 2 Датаванне
- 3 Зноскі
- 4 Літаратура
- 5 Спасылкі
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Па сведчаннях агіяграфічных крыніц, манастыр быў заснаваны ў 1357 годзе. Пасля пажару 1368 года, у якім згарэў першапачатковы драўляны сабор Андронікава манастыра, на месцы сучаснага сабора быў пабудован драўляны Спаскі сабор з падлогаю з плінфы[1], фрагмент якой быў выяўлены пры раскопках у 1993 годзе. Існуе меркаванне, што захаваныя белакаменныя рэльефы з фрагментамі зааморфных і раслінных кампазіцый, архаічных па сваёй стылістыцы і выкананню, сведчаць аб існаванні на тэрыторыі манастыра каменнага храма, пабудаванага паміж 1360—1380 гадамі.
Паміж 1390 і 1427 гадамі Спаскі сабор быў ізноў перабудован, і белакаменны храм таго часу захаваўся да нашых дзён. Уяўляе сабою аднакупальны чатырохслупны трохапсідны храм. У роспісе сабора ўдзельнічалі Андрэй Рублёў і Данііл Чорны (ад першапачатковых фрэсак захаваліся толькі фрагменты расліннага арнаменту на адкосах акон).
Вопіс 1763 года гаворыць аб існаванні ў саборы паперці з рызнічнай у ёй палатай, налева ад заходніх дзвярэй. У 1779 годзе архітэктар Якаўлеў дакладваў аб неабходнасці аднаўлення сценапісу і папраўкі іканастаса ў саборы, а таксама знаходзіў патрэбным прабіць акно з заходняга боку і два акны ўнізе паміж царквою і паперцю і прыбудаваць з паўночнага боку паперць, падобную на тую, што ўжо абкружала храм з паўднёвага і заходняга бакоў.
У XIX стагоддзі ў архітэктуру сабора былі ўнесены значныя змены, якія пачаліся з частковага выпраўлення разбурэнняў 1812 года, пра якія тагачасны настаяцель манастыра, архімандрыт Феафан паведамляў наступнае:
«У саборным манастырскім храме, створаным каля 1360 года свяціцелем Аляксіем мітрапалітам, па абрабаванні таго, пагарэў іканастас і іншае; ад чаго скляпенні з купалам упалі ўнутр храма…».
Арыгінальны тэкст (руск.)"В соборном монастырском храме, созданном около 1360 года святителем Алексием митрополитом, по ограблении оного, зажжен иконостас и прочее; от чего своды с главою упали внутрь храма...".
У 1813 годзе пад наглядам архітэктара Жукава ў саборы былі папраўлены скляпенні і зроблен жалезны дах, у 1818—1820 гадах — зроблен новы іканастас; у 1837 годзе жывапісец Л. Жукаў распісаў сабор унутры і звонку, а ў 1846—1850 гадах, па праекту архітэктара П. Герасімава[ru], былі перабудаваны паперці, устроены два прыдзелы з поўначы і поўдня ад сабора, зроблен шатровы верх над ім і значна перароблена нутро будынка.
У 1934 годзе, у сувязі з меркаваным зносам усяго Спаса-Андронікава манастыра, помнік быў абмеран і абследаван архітэктарам П. М. Максімавым[ru], быў састаўлен праект рэстаўрацыі. Апублікаваная ў 1940 годзе Акадэміяй архітэктуры[ru] праца аб гэтым помніку дала нарэшце ўсім яснае ўяўленне аб архітэктурнай каштоўнасці Спаскага сабора.
У 1959—1960 гадах будынак сабора быў рэканструяваны ў першапачатковых формах па праекту Л. А. Давіда[ru] і С. С. Пад'япольскага[ru]. Аднак спрэчнай застаецца рэканструкцыя страчаных верхняй часткі храма (колькасць какошнікаў каля асновы барабана, форма купала, прапорцыі барабана) і перадпартальных лесвіц.
З 1993 года вядуцца археалагічныя раскопкі, у выніку якіх былі выяўлены старажытны прастол Спаскага сабора і найстаражытнейшыя пахаванні, якія прыпісваюцца заснавальнікам Спаса-Андронікава манастыра — Андроніку[ru] і Саве[ru] Маскоўскім.
Датаванне[правіць | правіць зыходнік]
Існуюць храмы (напрыклад, сабор Раства Прасвятой Багародзіцы Раждзественскага манастыра[ru] ў Маскве), пабудаваныя па ўзоры Спаскага сабора Андронікава манастыра. Гэтыя аналогіі дазваляюць датаваць Спаскі сабор альбо пачаткам 1390-х гадоў, альбо перыядам 1425—1427, то-бок альбо першым, альбо апошнім у радзе стылістычна і канструктыўна падобных маскоўскіх храмаў. Адсутнасць упамінання аб каменным будаўніцтве ў жыціі Сергія Раданежскага пры яго жыцці дазваляе разглядаць даты 1425—1427 як найбольш імаверныя[1].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 С. В. Заграевский. Вопросы архитектурной истории собора Спаса Нерукотворного Андроникова монастыря. М.: Алев-В, 2008 г. ISBN 5-94025-094-7.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Начало Андроникова монастыря (по списку РГБ, ф. 304, собр. Троице-Сергиевой лавры, № 698)
- Сергий (Спасский). Историческое описание московского Спасо-Андроникова монастыря. М. : В унив. тип. (Катков), 1865.
- Максимов П. Н. Собор Спасо-Андроникова монастыря в Москве // Архитектурные памятники Москвы XV—XVII века. Новые исследования. М. 1947. С. 8-32.
- Барановский П. Д. Памятники Андроникова монастыря, связанные с жизнью и творчеством Рублева. М., 1947
- Ульянов О. Г. Цикл миниатюр лицевого «Жития Сергия Радонежского» о начале Андроникова монастыря // «Памятники культуры. Новые открытия 1995 г.». М., 1996. С. 181—192.
- Заграевский C. В. Некоторые вопросы архитектурной истории собора Спаса Нерукотворного Андроникова монастыря. М., 2008.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Собор Спаса Нерукотворного Спасо-Андронникова монастыря
- Спасо-Андроников монастырь
- Центральный музей древнерусской культуры и искусства имени Андрея Рублева